«БелЛіт: мабільны гід»
Вальжына Морт: як правільна чытаць і разумець паэзію
Вальжына Морт
Паэтка, выкладчыца крэатыўнага пiсьма ў Карнэльскiм унiверсiтэце (ЗША)
Вядомая беларуска-амерыканская паэтка Вальжына Морт 4 траўня правяла варкшоп для ўсіх аматараў паэзіі (і ня толькі), дзе павучыла наведвальнікаў правільнаму чытанню вершаў, а таксама раскрыла тонкасці напісання якаснай паэзіі. Як гэта было – чытайце ў канспекце сустрэчы.

Небанальную, цяжкую паэзію чытае маленькі адсотак людзей. Агулам ад усіх чытачоў каля 4%. Калі мы размаўляем з сябрамі, чытачамі, супрацоўнікамі – мы хочам, каб нас зразумелі хутка і дакладна, хочам размаўляць без непаразуменняў. Мы карыстаемся ўтылітарнай мовай.

Але па сцвярджэнні Вальжыны, паэзія жыве ў мове шматзначнай, у няпэўнасцях. Празаічны кантэкст звужвае значэнне словаў да адной кропкі. А паэтычны кантэкст робіць зусім іншае. Ён дазваляе слову бясконца раскрывацца. Яно бясконца значыць. У слова бясконцыя магчымасці нешта значыць. Што значыць "торт" ці "кава" у вершы мы не даведаемся, пакуль не дачытаем верш да канца.

У прозе мы заўсёды рухаем ад слова да слова, мы ідзем заўсёды наперад. А паэзія існуе не толькі гарызантальна, але і вертыкальна. Гэта значыць, што тыя словы, што ў прозе рухаюцца наперад, у паэзіі пачынаюць граць.

Як паўтараюцца націскі, інтанацыі, рытм, уступаюць паміж сабой у стасункі, праз гэта атрымліваецца поле сэнсу і значэнне слова ўзбагачаецца і пашыраецца рознымі кантэкстамі.

Празаічнае слова – манагамнае, паэтычнае – палігамнае. Яно заўсёды ў стасунках з іншымі словамі. Да бясконца. Пакуль рухаецца верш, мы не ведаем поўнага кантэксту ўсіх словаў. Яны будуць раскрывацца, пакуль мы верш да канца не дачытаем. Паэзію можна перачытваць, бо апошні радок нас можа вяртаць да першага.

– Вось радок "я паміраю" – радок сумны, меланхалічны. Збочваем у наступны радок "за радзіму". Шмат пафасу, а можа наадварот нейкая прапаганда для кагосьці. Потым рухаемся да трэцяга радка – трамваяў. Адразу пафас сышоў, сышоў героізм, сышло адчуванне нейкай ідэалогіі. З'явілася нейкая гульня, нейкае адчуванне гумару. Але я не ведаю, што гэта значыць, як мне адчуваць – гэта добра ці дрэнна, што я паміраю за радзіму трамваяў? – такі прыклад прыводзіць Вальжына Морт.

Мы з вамі знаходзімся ў гэтым полі няпэўнасці. Мы дайшлі да тэрыторыі, на якой жыве паэзія. Тут няма адназначна трагічнага ці адназначна гераічнага.

Але калі мы б напісалі гэты радок прозаю, ці гарызантальнай лініяй, то мы б прайшлі па-за ім не задумваючыся. Мова гуляе з намі, паляньце, як усё змянілася, пакуль мы прачыталі гэтыя караценькія радкі. Мова – гэта наш маршрут, дырыжор па вершы, які выдае інфармацыю пэўным чынам.

Самае лёгкае – гэта напісаць верш, скарыстацца вобразамі па інерцыямі і зарыфмаваць. Але рыфма – гэта не ўпрыгожанне, не аздоба, а поле сэнсу. У гэтым поле розныя словы сыходзяцца. У гэтым словах мы бачым, што словы не такія розныя насамрэч, што яны пачынаюць гуляць адно з адным, танчыць адно з адным. Рыфма – гэта самы старажытны элемент паэзіі. Паўтарыць, але без паўтору. Паўтарыць так, каб было іншым бокам.

Потым націскі, інтанацыі, рытм – усе тыя словы, што супадаюць пад націскам, па інтанацыях, усе яны яднаюцца ў сем'і і пачынаюць разам. Калі мы ўявілі ў сябе такі слоўнік вершу, то замест слоўнікавых значэнняў будуць напісаныя ўсе роднасныя словы. Словы, якія цягнуцца адно да аднаго, бо ў іх аднолькава падае націск, ці яны стаяць адно пад адным у радку, ці яны пачынаюцца з адной зычнай, і яны пачынаюць пашыраць значэнні адно аднаго ў нечаканыя напрамкі.

Верш заўсёды паварочвае. Мы толькі думаем, што яго спаймалі, але тут ён збочвае. Калі мы яго злавілі, то гэта быў не вельмі добры верш. Але вось пачуццё, што мы амаль дайшлі да нейкага сэнсу – гэта тое добрае адчуванне, якое нам дае паэзія.

Вальжына прапаноўвае звяртаць увагу на літары, на гукаспалучэнні, на тое, у якім парадку ў вершах ідуць літары. Так мы можам адчуць сапраўдную паэтыку вершу.

Літаратарка на лекцыі не забылася «прайсціся» па некаторых распаўсюджаных міфах.

1. Што аўтар хоча сказаць гэтым вершам?

Аўтар хоча сказаць гэтым верш гэты верш. Мова – гэта метад камунікацыі і перадае нейкую думку. А верш і ёсць канечная мэта, выказванне. Ён прастора поле сэнсу, які мы можам знайсці, прайсціся па яму, паглядзець, як сэнсы нараджаюцца. І ад гэтага атрымаць задавальненне. Таму нельга зрабіць перафраз вершу, бо так згубіцца тое, што хоча сказаць верш.

2. З дапамогай паэтычнай формы аўтар выказвае гатовую думку.

Аўтар – гэта ідэалагічна падрыхтаваны чалавек з думкай, якую ён нам даносіць у пэўным рытм, каб было лягчэй зразумець. Канешне, верш пачынаецца ў няведанні. Гэта вопыт пошуку сэнсу, які мы ніколі не знаходзім.

3. Аналіз верша – гэта яго інтэрпрэтацыя.

Інтэрпрэтацыя – гэта калі мы цягнем верш у адназначнасць. Замест таго, каб пачаць дыялог з няпэўнасцю, мы пачынаем адказваць на пытанні, якія верш задае, на якія верш не хоча адказваць. Верш адказы не дае, а толькі задае больш глыбокія пытанні.

4. Лірычнае "я" атаясамліваецца з аўтарам

Тут мы ў школе звычайна пачыналі з біяграфіі аўтара. Верш пацверджвае, як добра мы ведаем біяграфію паэта. А літаратурнае "я" паказвае, як паэт збягае ад біяграфіі, як яна бяжыць і ператвараецца ў нешта іншае. Калі паэт хоча распавесці пра сваё жыццё, то няхай піша мемуары, а не вершы.

Як у Шэкспіра – "я" – гэта не я. Аўтар нараджаецца ў тэксце. Але ўсё нараджаецца ў тэксце: і сэнс, і аўтар. І ў гэтым радасць.

5. Шчырасць як якасная характарыстыка

Гэта суадносіцца з пунктам пра біяграфію. Вершы шчырыя і лічацца кампліментам. Самае дурацкае пытанне Вальжыне задалі ў Гарвардзе: "Усё, пра што вы пішаце з вамі здарылася? Гэта шчырае?". Шчырасць можа быць паэтычнае, праўда можа быць паэтычная. Паэт вінен толькі паэзіі. Паэзія вымагае шчырасці слухання гуку, мовы, сэнсу, які заўсёды бесперапынна расшыраецца. А ўсё іншае – соплі.

6. Літаратурная мова – правільная і гладкая

Неабавязкова правільная мова ў сацыяльным сэнсе. Самая цікавая паэзія змешвае высокі і нізкі стыль. Яна можа і спяваць, і матам крыху... Можа крыху на крымінальным жаргоне размаўляць. Катул казаў "Няма нічога больш амаральнага за правільнасць у мастацтве". Паэт ідзе за мовай, а куды яго прывяла – залежыць ад яго густу.

7. Музычнасць у паэзіі – з'ява акустычная

Усе фанетычныя і гукавыя прыёмы, напрыклад, алітэрацыя – не музычны, а сэнсавы элемент. Словы паўтараюць пэўныя гукі, каб пашыраць сэнсы. Гэта нешта значыць з боку гледжання семантыкі, а не акустыкі.

8. Канцоўка верша – галоўная думка

Часам у класічнай паэзіі галоўнай думка у першым радку. А апошні радок шукае баланс. Ён не ставіць кропку. Ня можа быць кропкі, галоўнай думкі напрыканцы. Калі чытаем апошні радок, то мы мусім перачытаць усё спачатку. Гэта добры верш, бо ён збочвае і абрастае новымі сэнсамі.

Як пазнаць добры верш

Сучасная паэзія, як і не сучасная, бывае добрая і нядобрая. Але лягчэй сказаць, як неправільна чытаць, якія элементы складаюць дрэнны верш, чым адказаць на пытанне "як чытаць правільна?" і "што трэба для добрага вершу?". Калі ў нас ёсць добрая і зразумелая тэма з вобразамі, якія вы ведаеце настолькі, што іх не трэба прамаўляць. Калі напісана па інерцыі, то мы маем справу з вершам, які нас не абуджае а наадвраот кажа "спі далей". А паэзія добрая мусіць нас абудзіць. Мусіць быць нялёгкай.

Мы мусім учытвацца ў паэзію галавой, а ня толькі адчуваць пачуцці, каб вобразы выклікалі эмоцыі. Часам цяжка чытаць паэзію, бо эмацыйнасці зашмат. Чытаем паэзію галавою і плачам галавою, а плакаць галавою складана. Чытаць і перачытваць. Чытаць марудна, разумець, як словы функцыянуюць паміж сабой.


Спадабаўся канспект?
Made on
Tilda